Нематериальное культурное наследие мостовщины

Традыцыйная тэхналогія ткацтва "падвойных дываноў",                           в. Гудзевічы Мастоўскага раёна

 

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2011 года № 1214, ахоўнае абавязацельства 11-02-07/2942 ад 28.11.2011 года, традыйыйная тэхналогія ткацтва "падвойных дываноў", в. Гудзевічы Мастоўскага раёна уключана ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Адным з старадаўніх рамёстваў, якія існавалі на тэрыторыі Панямоння, з'яўляецца народнае ткацтва. Сучасным народным тканінам Гродзеншчыны ўласцівая глыбокая сувязь з шматвяковым вопытам ткацтва.

Вера Ігнацьеўна Белакоз - знакамітая ткачыха, народны майстар Беларусі, якая асвоіла тэхніку ткацтва ад вядомага беларускага бібліёграфа Юліі Іосіфаўны Бібіла. І працуючы ў школе, яшчэ ў 1970 годзе арганізавала гурток па ткацтве для дзяцей. Пазней гэты гурток стаў працаваць пры музеі ў вёсцы Гудзевічы. У 1991 годзе ў зале практычнага ткацтва музея быў вытканы першы двайны дыван. Пад кіраўніцтвам Белакоз Веры Ігнацьеўны адраджалася старажытнае рамяство падвойнага ткацтва, вельмі складанага віду мастацтва. 

Image
Image

Мясцовы танцавальны стыль «Котчынская кадрыля»,в. Котчына Мастоўскага раёна

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2010 года №1351 мясцовы танцавальны стыль “Котчынская кадрыля” уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як узор нематырыяльнай культуры з катэгорыяй каштоўнасці “А” (гісторыка-культурныя каштоўнасці, поўная аўтэнтычнасць і дакладнасць якіх безумоўныя і нязменныя).

Image
Image